Вы тут

Прэм'ер-міністр Украіны Ганчарук падаў у адстаўку

Аляксей Ганчарук / Reuters

Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук падаў на імя прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага заяву аб звальненні. Як падкрэслівае hromadske, пакуль што гэтая заява нічога не змяняе, бо адстаўка прэм'ера павінна быць узгодненая прэзідэнтам.

Ганчарук — самы малады прэм'ер-міністр Украіны: яму 35 гадоў. Да гэтага прызначэння ён быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 

Як перадавала Еўрарадыё, напярэдадні ва Украіне грымнуў палітычны скандал. У інтэрнэце з'явіліся аўдыязапісы з нарады ў прэм'ер-міністра, калі ён абмяркоўваў, як падмануць прэзідэнта наконт сапраўднага стану ўкраінскай эканомікі. Ганчарук прызнаецца, што сам у эканоміцы поўны прафан. Пры гэтым ён дадае, што ў галаве ў прэзідэнта Зяленскага — туман і пустое месца. 

Цікава, што адправіць Ганчарука ў адстаўку Зяленскі не мог, бо той мае гадавы імунітэт пасля прызначэння на пасаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.