Прэм'ер-міністр прагназуе, што цэны на гародніну хутка "прыпадуць"

Цэны на гародніну ў Беларусі хутка "прыпадуць". Такі прагноз зрабіў 1 верасня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас візіту на Талачынскі кансервавы завод.

"Ураджай сёлета нядрэнны не толькі па збожжавых — і па гародніне. Таму зараз мы чакаем, што цэны крыху прыпадуць, бо даволі багаты ў нас ўраджай", — заявіў чыноўнік.

У Талачыне кіраўнік урада абмяркоўваў пытанні захоўвання і перапрацоўкі ўраджаю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.