Прэм'ер Галоўчанка пачуў "шмат парадаў" незалежных эканамістаў
"Мы радыя ўсім парадам, галоўнае, каб яны былі канкрэтнымі і прызямлённымі", — заявіў ён падчас наведвання "Белшыны".
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка 28 кастрычніка падчас наведвання "Белшыны" прызнаўся, што пачуў "шмат парадаў" незалежных эканамістаў наконт таго, як будаваць эканоміку Беларусі. Праўда, ён назваў іх "так званымі".
"Мы радыя ўсім парадам, галоўнае, каб яны былі канкрэтнымі і прызямлённымі, а агульныя рэцэпты з падручнікаў па эканоміцы 1-2 курса нам не патрэбны", — цытуе словы Галоўчанкі БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.