Праз тыдзень Лукашэнка сустрэнецца з Уго Чавэсам

Праз тыдзень кіраўнік Беларусі сярод іншых 11 кіраўнікоў краінаў-СНД возьме ўдзел у якасці ганаровага госця на адкрытым пасяджэнні Дзяржсавету РФ у Растове-на-Доне, якое будзе весці расійскі прэзідэнт Пуцін. У гэты ж час Растоў-на-Доне адведае прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс, якога таксама запрашаюць у якасці ганаровага госця.

Апроч іншага венесуэльскі прэзідэнт працягне перамовы пра пашырэнне супрацоўніцтва з Растоўскім верталётным заводам, які ўжо паставіў у Венэсуэлу 9 баявых верталётаў МІ-35М і транспартных Мі-26Т.

Мяркуецца, што менавіта ў Расіі Лукашэнка прадставіць Чавесу новага амбасадара Беларусі ў гэтай краіне – Віктара Шэймана, нядаўна адстаўленага з пасады старшыні Савета бяспекі, паведамляе АФН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі