Праз пажар прыпынена праца ПП "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы

Пажар у ПП "Мядзінінкай"

Пажар у ПП "Мядзінінкай" / @granica_bypl

Праца пункта пропуску "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы прыпыненая праз пажар уначы загарэўся будынак мытні. Пра гэта паведамляюць у чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы.

Мяркуючы па паведамленнях, пажар пачаўся ў раёне 3 гадзін ночы. У боксе нечакана загарэўся Porche Cayenne, які скіравалі на агляд. Згарэлі машына, мытны ангар і адміністратыўная частка будынка. На шчасце, з людзей ніхто не пацярпеў. 

Па стане на 7 раніцы літоўскі бок не прымаў ні легкавы, ні грузавы транспарт. У зоне чакання сумежнага беларускага пункта пропуску" Каменны Лог " сабралася каля 200 легкавых аўтамабіляў. "Усё стаіць", пішуць з мяжы людзі.

Беларуская мытня са свайго боку дадае, што пажар у калег быў  патушаны ў 6:49. "Зараз на месцы працягваюць працаваць пажарныя, які разбіраюць пакінутыя канструкцыі і праліваюць іх вадой", адзначылі у Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. Рух на пункце пропуску пакуль спынены ў абодвух напрамках.

Из-за пожара временно приостановлена работа ПП "Мядининкай"

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі