Праз Оршу правезлі трэці корпус рэактара для Беларускай АЭС

Праз Оршу правезлі трэці корпус рэактара для Беларускай АЭС

У Беларусь вязуць ужо трэці корпус рэактара для Беларускай АЭС. 18 кастрычніка ён праехаў праз Оршу па чыгунцы, паведамляе рэгіянальны сайт orsha.eu.

Як паведамлялася раней, першы рэактар для першага энергаблока пры мантажы выранілі з вышыні некалькіх метраў. Таму яго вырашылі замяніць на іншы. Другі корпус пры перавозцы чыгункай стукнулі аб слуп каля станцыі Слаўнае, аднак мяняць не сталі. Гэты корпус вырашылі паставіць на першы энергаблок БелАЭС. 

Трэці корпус прызначаецца для другога энергаблока, які плануецца запусціць у 2020 годзе. Састаў з рэактарам выехаў з Вялікага Ноўгарада і пакуль ішоў без надзвычайных сітуацый. У дарозе ад Ноўгарада да Астраўца цягнік будзе ісці два тыдні. Сёння ў першай палове дня ён праехаў Оршу і Талачын. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі