Праз недахоп пяхоты РФ, імаверна, давялося больш цесна працаваць з "Вагнерам"

ПВК / aa.com.tr
ПВК / aa.com.tr

Востры недахоп пяхоты, імаверна, змусіў расійскія ўлады прыцягнуць наймітаў ПВК "Вагнер" і выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння з кампаніяй, вынікае са справаздачы брытанскай выведкі. 

"З сакавіка расійская прыватная ваенізаваная кампанія "Вагнер груп" працуе на ўсходзе Украіны ў каардынацыі з расійскімі вайскоўцамі. "Вагнер", імаверна, быў прызначаны адказным за пэўны ўчастак лініі фронту", — гаворыцца ў свежай справаздачы брытанскай выведкі Міністэрства абароны.

Там адзначаецца, што "вагнераўцы" і звычайныя расійскія вайскоўцы выконваюць падобныя задачы. І гэта азначае новы ўзровень інтэграцыі ПВК і расійскіх войскаў. І супярэчыць звычайнай рыторыцы Крамля, які традыцыйна дыстанцаваўся ад ПВК.

У справаздачы таксама сцвярджаецца, што сілаў ПВК не хопіць для пералому ў вайне.

Пра недахоп у Расіі пехоты раней Еўрарадыё распавядаў ваенны эксперт Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі