Праз месяц знайшлі нож, якім забілі касіра ва ўніверсаме "Аўтазаводскі"

Праз месяц пасля трагедыі быў знойдзены нож, якім, як мяркуецца, была забітая касірка ў мінскім універсаме "Аўтазаводскі". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. "Гэта самаробны кухонны нож з наборнай ручкай. Яго нядаўна знайшла жанчына ў снезе недалёка ад месца забойства", — паведамілі ў Генпракуратуры.

Нагадаем, ва ўніверсаме "Аўтазаводскі" па вул.Варвашэні 10 снежня 2009 года быў выяўлены труп касіркі абменнага пункту валюты — 21-гадовай жыхаркі сталіцы. Цела дзяўчыны знайшоў кіроўца-інкасатар. Як было выяўлена, з абменнага пункту было скрадзена каля 35 млн рублёў.

Следчыя выявілі, што злачынец прыходзіў на працягу некалькіх дзён да абменнага пункта, аглядаючы магчымыя шляхі пранікнення і адыходу. На адным з запісаў відаць, што да яго падыйшоў і нейкі час размаўляў невядомы мужчына. У сувязі з гэтым Генпракуратура распаўсюдзіла відэазапісы з камер назірання, на якіх відаць падазронага і яго суразмоўцу, і просіць грамадзян паспрыяць у расследаванні злачынства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі