Прайшло лёсаванне тэніснага матчу Беларусь — Латвія

Прайшло лёсаванне тэніснага матчу Беларусь — Латвія

Прайшло лёсаванне тэніснага матчу 2-га раўнда другой групы Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса БеларусьЛатвія. 15 ліпеня ў 9.30 першымі на корт выйдуць беларус Ілля Івашка і латыш Марцінш Подзуш. У наступным паядынку згуляюць гулец беларускай зборнай Яраслаў Шыла і тэнісіст латвійскай зборнай Мікеліс Ліб'еціс.

Парную сустрэчу прызначылі на суботу, 16 ліпеня. Аляксандр Буры і Андрэй Васілеўскі згуляюць з Янісам Подзушам і Рудольфсам Мендзішсам (пачатак — у 11.00). На 17 ліпеня прызначаныя гульні наступных тэнісістаў: Ілля Івашка — Мікеліс Ліб'еціс, Яраслаў Шыла — Марцінш Подзуш.

Матч Беларусь — Латвія пройдзе на цэнтральным адкрытым корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе (праспект Пераможцаў, 63).

Пераможца матчу восенню 2016-га згуляе за выхад у 1-ю групу Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса з пераможцам супрацьстаяння ДаніяФінляндыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі