Прайшло лёсаванне "фіналу чатырох" гандбольнага Кубка Беларусі
![Летась Кубак Беларусі выйгралі гандбалісты СКА / vk.com/handballby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/DbvvQPuLx7I.jpg.webp?itok=Ej8b-Sdf)
Летась Кубак Беларусі выйгралі гандбалісты СКА / vk.com/handballby
Прайшло лёсаванне "фіналу чатырох" гандбольнага Кубка Беларусі. СКА сустрэнецца з "Гомелем", БДУФК-СКА-РДВАР — з "Мяшкоў-Брэстам". Паўфінальныя матчы прызначаны на 5 траўня, матч за 3-е месца і фінал — на 6 траўня. Турнір пройдзе ў Брэсце.
Летась Кубак Беларусі выйгралі гандбалісты СКА.
Жаночы "фінал чатырох" пройдзе ў Магілёве 27-28 траўня. Паводле лёсавання, у паўфінальных паядынках сустрэнуцца "Гараднічанка" і БНТУ-БелАЗ, "Гомель" і "Бярэзіна".
![Прайшло лёсаванне "фіналу чатырох" гандбольнага Кубка Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/blr-cup-2023.jpg.webp?itok=FuHkyD5U)
handball.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.