"Правы сектар" пагражае міністру помстай за смерць "Сашко Білага"

Спачатку паведамлялася, што ён загінуў ад рук невядомых, пазней МУС Украіны прызнала, што была спецаперацыя праваахоўнікаў. Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Уладзімір Еўдакімаў заявіў, што яшчэ 8 сакавіка супраць Музычкі былі распачатыя крымінальныя справы за злоснае хуліганства і супрацьдзеянне законнай дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў. 12 сакавіка яго аб'явілі ў вышук.



Паводле версіі Еўдакімава, уначы 25 сакавіка праводзілася спецаперацыя, у якой удзельнічалі Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і спецпадраздзяленне "Сокал". Падчас спробы арышту "Сашко Білы" аказаў супраціўленне, адстрэльваўся і быў забіты. Аднак падрабязнасці перастрэлкі мала падобныя на праўду.



Да таго ж, сябры "Правага сектару" ў Роўна звяртаюць увагу на тое, што рукі ў Аляксандра Музычкі былі скаваныя кайданкамі і ён не мог адстрэльвацца. Яны не вераць у версію МУС. Ровенская міліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле "наўмыснае забойства". Паведамляецца, што Музычку расстралялі з пісталета Макарава, у яго патрапілі шэсць куль.



Каардынатар "Правага сектару" на Ровеншчыне Раман Каваль заявіў, што нацыяналісты будуць помсціць міністру ўнутраных спраў Арсену Авакаву. "Расстрэл Сашка Білага — гэта забойства на замову міністра", — кажа ён. Ён адзначае, што Музычка не атрымліваў позваў, яго нікуды не выклікалі.



Цяпер паплечнікі "Сашко Білага" ўзгадняюць свае магчымыя дзеянні з кіраўніцтвам "Правага сектару" ў Кіеве, паведамляе сайт charivne.info.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі