Вы тут

Праверка сталічных таксістаў будзе доўжыцца паўтара тыдня

За дзесяць месяцаў гэтага года таксісты ў Мінску здзейснілі 17 ДТЗ / Ілюстрацыйнае фота​

У Мінску з 8 па 17 лістапада пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай "Таксі", паведамляе сталічная ДАІ.

Праверка праводзіцца з мэтай зніжэння аварыйнасці на дарогах і спынення грубых парушэнняў ПДР таксістамі сэрвісаў Bolt, "Яндэкс.Таксі" і Uber. У рэйдах інспектарам ДАІ будуць дапамагаць прадстаўнікі іншых кантралюючых органаў.

За дзесяць месяцаў года таксісты Bolt, "Яндэкс.Таксі" і Uber больш за 7 тысяч разоў парушылі ПДР. У тым ліку затрыманыя 83 бяспраўнікі і 20 нецвярозых кіроўцаў. Па віне таксістаў у Мінску адбылося 17 ДТЗ, у выніку якіх адзін пасажыр загінуў і яшчэ 19 чалавек атрымалі траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.