Праведзена расследаванне прычын падаражання кураціны ў Беларусі

Праведзена расследаванне прычын падаражання кураціны ў Беларусі

Праведзена расследаванне прычын падаражання кураціны ў Беларусі. Як інфармавала Еўрарадыё, кураціна даражэе трэці месяц запар (апошні раз — на 18%). Спецыялісты Федэрацыі прафсаюзаў, якія займаюцца маніторынгам коштаў на сацыяльна значныя тавары, заявілі, што павышэнне цаны было неабгрунтаваным.

5 верасня намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец паведаміў, што расследаванне амаль завершанае. Матэрыялы атрымалі зацікаўленыя структуры, якія звярталіся ў МАРГ. Пасля іх разгледзіць камісія. А далей з вынікамі антыманапольнага расследавання пазнаёмяць і грамадскасць, інфармуе БЕЛТА.

Вежнавец падкрэсліў, што сёлета рост коштаў на мясную прадукцыю адбыўся, у асноўным, з-за павышэння цэн на мяса птушкі. У гэтых відаў прадукцыі ёсць узаемасувязь. "Калі расце цана на птушку, то цана на свініну рухаецца за ёй, — кажа намеснік міністра. — Па выніках антыманапольнага расследавання датычна мяса птушкі, думаю, нейкія зрухі будуць і па свініне".

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч называе справу "няпростай". Паводле яго слоў, пытанні ёсць і да вытворцаў, і да контрагентаў. Рашэнне камісіі можна будзе аспрэчыць толькі ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі