Праваслаўныя беларусы рыхтуюцца сустрэць Святую ноч Раства

Напярэдадні вернікі трымаюць строгі пост, рыхтуючыся да вялікай радасці свята, якое перапоўненая чаканнем прышэсця ў свет Збаўцы. У Святы вечар прынята гатаваць куццю — кашу з тоўчаных ячных круп, якую называюць поснай куццёй.



Існуе звычай нічога не есці да з’яўлення на небе першай вечаровай зоркі, якая нагадвае пра зорку на ўсходзе, што абвясціла нараджэнне Ісуса Хрыста. Уласна святочная вячэра ў праваслаўных беларусаў заўсёды была багатай, таму вечар напярэдадні Раства называецца яшчэ Шчодрым вечарам.



Галоўнае ж месца святкаванняў — гэта храмы, дзе ў ноч з 6 на 7 студзеня служаць святочнае каляднае набажэнства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі