Праваслаўнага святара з Навагрудскай епархіі пазбавілі сана

Уладзімір Каляда пазбаўлены сана іерэя і ўсіх астатніх правоў, звязаных са знаходжаннем у кліры. Падставай для гэтага стаў рапарт упраўляючага справамі Беларускага экзархата архіепіскапа Гурыя.



БЕЛТА адзначае, што Сінод БПЦ спасылаецца на некалькі апостальскіх правілаў, сярод якіх згадваецца пакаранне за распусту, клятвапарушэнне, крадзеж альбо п'янства. Але ў чым менавіта абвінавацілі Каляду, невядома.



Нагадаем, што больш за год таму Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пазбавіў сана святара з Старадарожскага раёна, які хуліганіў на станцыі "Баранавічы-Палескія". Будучы ў стане алкагольнага ап'янення, ён дэманстраваў свае палавыя органы пасажырам. Сам ён пасля прызнаўся, што быў п'яны ў цягніку і нават не памятае, што рабіў.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі