Правал кантрабандыстаў: выяўленыя шматлікія схроны каля мяжы з Літвой (фота)

Правал кантрабандыстаў: выяўленыя шматлікія схроны каля мяжы з Літвой (фота)

Беларускія памежнікі выявілі схроны кантрабандыстаў каля мяжы з Літвой. Усё пачалося ўначы 16 траўня каля Гуціцішак. Недалёка ад дзяржаўнай мяжы лідскія памежнікі затрымалі двух беларусаў, якія спрабавалі ўцячы. Іх затрымалі. Падчас агляду наваколля памежнікі знайшлі шматлікія схованкі з цыгарэтамі — у іх налічылі 122 пакункі з 61 тысячай пачкаў цыгарэт. Усё знойдзенае перадалі мытнікам і міліцыянерам для далейшага разбіральніцтва. Саміх затрыманых чакае пакаранне за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне памежнага рэжыму, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Беларусы праінфармавалі пра кантрабандыстаў літоўскіх памежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі