Правадніцы цягніка Мінск — Вільня ў Літве пагражае да 4 тысяч еўра штрафу

Правадніцы цягніка Мінск — Вільня ў Літве пагражае да 4 тысяч еўра штрафу

Правадніцы цягніка Мінск — Вільня ў Літве пагражае ад 1820 да 4 тысяч еўра штрафу. Літоўскія памежнікі знайшлі ў яе кантрабандныя цыгарэты. Падчас праверкі цягніка літоўцы натрапілі на 310 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. 50-гадовая жанчына схавала іх сярод сваіх асабістых рэчаў у адным з вагонаў. Кошт кантрабандных цыгарэт ацэнены на суму больш за тысячу еўра, інфармуе прэс-служба памежнай службы Літвы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі