Правабаронцы ўшанавалі жыхароў Дражны, забітых партызанамі

Прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць 25 мірных жыхароў вёскі Дражна (пад Старымі Дарогамі), забітых савецкімі партызанамі 15 красавіка 1943 г.
Як паведаміў прадстаўнік секцыі "Мемарыял" Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзімір Раманоўскі, 15 красавіка актывісты наведалі вясковыя могілкі, дзе пахаваныя ахвяры трагедыі, усклалі кветкі і запалілі свечкі. Ушанавалі і памяць савецкіх партызан, якія загінулі 15 красавіка 1943 г. ў баі з паліцэйскім гарнізонам, які размяшчаўся ў Дражне.

Як зазначыў Раманоўскі, паездка ў Дражну стала працягам абмеркавання праблем гісторыі партызанскага руху ў Беларусі на пасяджэнні круглага стала, якое адбылося ў Мінску 14 красавіка. На пасяджэнні прагучала інфармацыя аб тым, што выпадак не з'яўляецца адзінкавым.

Паводле У. Раманоўскага, нямецкія і савецкія акупанты прымушалі насельніцтва уступаць у свае фармаванні, і ў выніку мірныя беларусы рабіліся закладнікамі і ахвярамі палітыкі дыктатарскіх рэжымаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі