Праваабаронцы прызналі яшчэ двух палітвязняў — журналіста і экс-міліцыянта

Праваабаронцы прызналі яшчэ двух палітвязняў — журналіста і экс-міліцыянта

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек — Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага, піша сайт "Вясна". 

Сяргей Гардзіевіч — журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” . Яго затрымалі амапаўцы 22 снежня па дарозе з Драгічына ў Брэст. У кватэры Гардзіевіч прайшоў ператрус. Ён праходзіць падазраваным па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта Беларусі (арт. 368 КК). 25 снежня Гардзіевіч перавялі пад хатні арышт.

4 снежня на мяжы быў затрыманы Дзмітрый Кулакоўскі. Яго пасадзілі ў СІЗА Жодзіна і пачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Раней Кулакоўскі працаваў начальнікам крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска. Пасля сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў ён звольніўся на знак нязгоды з дзеяннямі ўлады. У кастрычніку яго затрымалі супрацоўнікі Службы ўнутранай бяспекі МУС і амаль месяц мужчына правёў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў: яго судзілі за нібыта непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы. Падчас арышту Кулакоўскага катавалі і жорстка з ім абыходзіліся, пра што неаднаразова заяўляла ягоная адвакатка і паведамлялі СМІ.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць Гардзіевіча, Кулакоўскага ды іншых палітзняволеных і спыніць рэпрэсіі. Яны патрабуюць адмяніць артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў (арт.188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370 Крымінальнага кодэкса) і спыніць пачатыя па гэтых артыкулах крымінальныя справы.

Пад зваротам падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Х'юман Канстанта”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва”, рростае таварыства "Ініцыятыва FORB", Офіс па правах людзей з інваліднасцю, ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі