Праваабаронцы: На фільм "Мы, браты" на Салігоршчыне далі разнарадку па ўстановах

Праваабаронцы: На фільм "Мы, браты" на Салігоршчыне далі разнарадку па ўстановах

Прадпрыемствы Салігорскага раёна атрымалі разнарадку для паходу на скандальна вядомы фільм "Мы, браты". Адпаведны дакумент, як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", падпісаў намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму па ідэалагічнай працы Мікалай Маскевіч.

Галоўны ідэолаг Салігоршчыны адзначае “грамадска-палітычную важнасць” гэтага мерапрыемства і патрабуе ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў абавязковага набыцця квіткоў і яўку не меншую за даведзеную.

Разнарадку, як паведамляецца, атрымалі каля 60 арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна. Найбольшую яўку, паводле дакумента, абавязаныя забяспечыць установы адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі