Праваабаронцы апублікавалі спіс затрыманых за "масавыя беспарадкі"

Праваабаронцы апублікавалі спіс затрыманых за "масавыя беспарадкі"

Праваабаронцы апублікавалі спіс затрыманых 21-22 сакавіка, якіх абвінавачваюць па артыкуле "Масавыя беспарадкі" (ч. 3 арт. 293 КК). У ім 17 прозвішчаў. Затрыманых, магчыма, больш, паколькі на БТ казалі пра два дзясяткі ператрусаў. З іншага боку, з'явілася інфармацыя, што Афнагель асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.

Афнагель Яўген (меркавана, статус высвятляецца)

Барсток Сяргей Пятровіч

Грэк Ілля Генадзьевіч, 1992 г.н.

Гурын Юрый (знаходзіцца ў СІЗА КДБ)

Данілаў Віктар

Дашкевіч Зміцер (у СІЗА КДБ)

Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, 1992 г.н.

Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.

Комлік-Ямацін Андрэй

Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.

Леўчанка Арцём (у СІЗА №1)

Максім С.

Міхалькоў Ян Мікалаевіч

Пашкевіч Цімур

Стрыбульскі Сяргей (меркавана, статус высвятляецца)

Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н. (у СІЗА КДБ)

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 22 сакавіка дзяржаўныя тэлеканалы паказалі сюжэты пра арганізацыю "Белы легіён", якую назвалі "экстрэмісцкай" і нават "прафашысцкай". Яна, нібыта, не самараспусцілася, а перайшла ў падполле. Было згадана пра два дзясяткі ператрусаў, але паказалі толькі адзін — у кватэры Віктара Данілава. Дэманстравалася знойдзеная зброя, у тым ліку і аўтамат, але невядома, ці гэта баявая зброя. Справай займаецца КДБ, затрыманыя змешчаныя ў следчы ізалятар дзяржбяспекі.

А пачалося ўсё з заявы 21 сакавіка Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманне "некалькіх дзясяткаў баевікоў", якія нібыта "рыхтавалі правакацыю са зброяй" і мелі адзін з лагероў у раёне Бабруйска і Асіповічаў. Высветлілася, што сярод затрыманых апынуліся сябры бабруйскага спартова-патрыятычнага клуба "Патрыёт", які аднак існуе цалкам афіцыйна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі