Праваабаронцаў на Брэстчыне затрымліваў атрад спецназу "Шторм"
![Затрыманне праваабаронцаў на Брэстчыне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/pravaabarona-0404.jpg.webp?itok=pcjB1Yk5)
Затрыманне праваабаронцаў на Брэстчыне / АНТ
На тэлеканале АНТ увечары 3 красавіка паказалі затрыманых праваабаронцаў Брэстчыны. Іх "віна" была ў тым, што яны хадзілі на палітычныя працэсы і паведамлялі праваабаронцам "Вясны" вынікі судовых пасяджэнняў.
Як паведамілі ў тэлесюжэце, затрымлівалі праваабаронцаў байцы з атрада спецназу "Шторм". Затрыманні праходзілі ў Пінску, Брэсце і Баранавічах.
Сярод затрыманых, якіх паказалі ў эфіры, — Аляксандар Вайцешык з Баранавічаў, Алесь Рамановіч з Пінска, Віталь Чопік з Брэста.
Пра затрыманне Чопіка стала вядома напрыканцы сакавіка. Паведамлялася, што пасля затрымання яго так моцна збілі, што спатрэбілася дапамога медыкаў.
Вайцешыка, як гаворыцца ў сюжэце АНТ, 13 сакавіка асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.