Праваабаронца назвала "дэкаратыўнай амністыяй" вызваленне 13 палітвязняў

Наталля Сацункевіч​ / DELFI / Andrius Ufartas
Наталля Сацункевіч​ / DELFI / Andrius Ufartas

Прадстаўніца праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Сацункевич лічыць "дэкаратыўнай амністыяй" памілаванне Аляксандрам Лукашэнкам 13 палітвязняў, паведамляе delfi.lt ў нядзелю.

"Відавочна, што санкцыі і моцна ўплываюць на рэжым, і вельмі крыўдзяць Лукашэнка персанальна. Па нашых дадзеных, за жнівень па палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі 130 чалавек. У верасні 13 выпускаюць. Маштабы такія, што гэта ні на што не падобна", — сказала Сацункевич у інтэрв'ю выданню.

Па словах праваабаронцы, з юрыдычнага пункту гледжання гэта памілаванне, а не амністыя. Яно ўжываецца ў дачыненні да тых, хто ўжо быў асуджаны, але напісаў прашэнне.

"Падобна на тое, што гэта нейкі персанальны боль Лукашэнка, што ўсе павінны раскаяцца, зразумець, што былі не правы, папрасіць у яго прабачэння, таму што памілаванне пішацца на імя прэзідэнта. А гэта для многіх палітвязняў прынцыпова немагчыма", — адзначыла Сацункевіч.

Праваабаронца заявіла, што для вызвалення ўсіх палітвязняў неабходны комплексны падыход з боку грамадзянскай супольнасці, у тым ліку беларускай дыяспары, і сусветнай грамадскасці. Сацункевіч выказала ўпэўненасць, што "ўсё гэта ў комплексе працуе. Калі б санкцыі не працавалі, такой рэакцыі Лукашэнкі не было б".

Як распавядала Еўрарадыё, 15 верасня Лукашэнка памілаваў 13 чалавек, асуджаных па палітычных матывах. Іх імёны не называліся, але пазней сталі вядомыя праваабаронцам. У дзевяці з трынаццаці чалавек ёсць непаўналетнія дзеці. Пры гэтым частцы памілаваных калонію замянілі на "хімію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі