Праваабаронца: На Данбасе загінулі і зніклі да 5860 расійскіх салдат

За апошнія тры дні ў баях на Данбасе расійская армія страціла забітымі 382 чалавекі, каля 500 былі параненыя. Агулам ва Украіне з пачатку вайны загінулі і зніклі да 5860 расійскіх салдат. Пра гэта паведаміла ў сваім блогу расійская праваабаронца Алена Васільева.

"Я ўжо баюся пісаць гэтыя лічбы, — піша Васільева. — За апошнія тры дні расійская армія нясе каласальныя страты. 382 чалавекі — адборны спецназ, марпехі, дэсантура. Параненых да 500 чалавек. Па ўсёй бачнасці іх, параненых, значна больш. Але нам не даступныя поўныя зводкі параненых з боку Расіі".

Праваабаронца таксама згадвае жахлівыя падрабязнасці пра тое, што адбываецца з знойдзенымі на полі бою часткамі цел. Высвятляецца, што ў Расію адпраўляюць толькі цэлыя целы загінулых.

Нагадаем, асабліва жорсткія баі праходзяць у раёне Данецкага аэрапорта, які працягваюць утрымліваць украінскія вайскоўцы ("кібаргі").

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі