Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых актывістаў польскай меншасці

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых актывістаў польскай меншасці

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых актывістаў польскай меншасці ў Беларусі — Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву, Ірэну Бярнацкую. Яны патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць ціск і запалохванне прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

25 сакавіка стала вядома, што Генпракуратура пачала крымінальную справу на старшыню незарэгістраванага Саюза палякаў Анжаліку Борыс, а таксама польскіх актывістаў Пачобута, Бярнацкую, Цішкоўскую і Панішаву па частцы 3 артыкула 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

"Таксама нам вядома, што органамі пракуратуры праводзяцца праверкі навучальных планаў па вывучэнні польскай мовы, запатрабуюцца асабістыя дадзеныя выкладчыкаў і грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, якія наведваюць курсы польскай мовы ў шэрагу прыватных арганізацый.

Варта адзначыць, што гэтыя дзеянні ўладаў адбываюцца на фоне антыпольскай прапаганды на дзяржаўным ТБ, у якой Польшча ўяўляецца краінай-агрэсарам, якая нібыта мае ў тым ліку і тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі