Праўладныя беларускія камуністы пойдуць на выбары ў мясцовыя саветы

Праўладныя беларускія камуністы пойдуць на выбары ў мясцовыя саветы

Праўладная кампартыя Беларусі плануе вылучыць сваіх кандыдатаў на выбары ў мясцовыя саветы. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сакратара ЦК КПБ Аляксея Сокала.

Паводле яго словаў, “вядзецца сур’ёзная падрыхтоўка Камуністычнай партыі Беларусі па падборы кандыдатаў”. Яны павінны быць “дастаткова моцнымі, карыстацца аўтарытэтам у людзей”.

Сёння ў Мінску праходзіць ІІІ Пленум Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый.

Бліжэйшыя выбары ў мясцовыя саветы павінны адбыцца не пазней за 20 лютага 2018 года. ЦВК прапануе правесці іх 18 лютага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі