Прастытуткі, атруты і Берлін: пра што ў злітых запісах гаворыць "Вадзім Юр'евіч"

Алег Алкаеў, Вадзім Зайцаў і Уладзімір Барадач / калаж Еўрарадыё
Алег Алкаеў, Вадзім Зайцаў і Уладзімір Барадач / калаж Еўрарадыё

Чарговы "зліў" з'явіўся ў першыя дні 2021 года. На запісе мужчына, які падобны па голасе і па імі, імі па бацьку супадае з экс-старшынёй КДБ Беларусі Вадзімам Юр'евічам Зайцавым, размаўляе на "лятучцы" з, як мяркуецца, супрацоўнікамі антытэрарыстычнага падраздзялення "Альфа".

Запіс доўжыцца 24 хвіліны, галоўная тэма — "работа" з палітычнымі апанентамі Аляксандра Лукашэнкі. З вуснаў удзельнікаў размовы можна пачуць нямала цікавага. Еўрарадыё выбрала галоўнае.

Аперацыя ў Берліне

У першай частцы гутаркі "Вадзім Юр'евіч" абмяркоўвае з двума мужчынамі правядзенне "работы" з экс-камандзірам брыгады спецназа Уладзімірам Барадачом. Адзін з удзельнікаў гутаркі на той момант не быў у спісе неўязных у Еўрасаюз, таму мог паехаць да яго ў Берлін.

"Я проста ведаю, што я асабіста ведаю Барадача, ён мяне асабіста ведае. Я яму быў падпарадкаваны ў пятай брыгадзе, і потым па бізнесе мы перасякаліся, калі паміж міліцыяй і арміяй паўгода там... месяцаў восем займаўся. [...] Вось мы перасекліся, і я тады ў яго яшчэ пытаўся, дык як бы кажу, дык на храна вам наогул трэба гэты цырк увесь, і ён такі: ды ты разумееш, утравілі гэту апазіцыю... Сам не рады — ну тады вось гэта дзевяноста восьмы год быў, — вось так ён казаў, потым ён кудысьці знік. Потым ужо, на службе ў "Алмазе" я быў, мы яго затрымлівалі. Яны садзіліся з нейкімі тыпу апазіцыянерамі — а ён у іх быў у службе бяспекі, кіраваў, — яны садзіліся на верталёт, хацелі кудысьці ляцець, гэта значыць ён тады таксама так сутыкнуліся, ён на мяне так паглядзеў-паглядзеў, і я, ну, развёў рукамі, кажу: што рабіць — служба, чо ты лезеш, ты ж казаў, што з апазіцыяй завязаў, а бачыш, яшчэ далей лезеш. Ну мы тады так прэвентыўна затрымалі, штось там суткі прамурыжылі і ўсіх адпусцілі. А потым ён знік, і ўжо далей я як бы не ведаю, што далей з ім, дзе ён, але так мы з ім знаёмыя наогул", — кажа ўдзельнік размовы.

Ён упэўнены, што "за папытанне нічога не будзе", а з'ездзіць і даведацца, што ў Берліне, можна. Але "Вадзім Юр'евіч" бачыць складанасці.

"А дзе ён знаходзіцца, у якім аддзеле, х** разбярэш... І калісьці вы сядзелі тут, мне расказвалі, што вы падрыўнік, супрацоўнік. Цяпер вам магчымасць дадзена, вы сталі сваім. Я разумею, што вы без матывацыі, без асабістых матэрыяльных забеспячэнняў. Але павінна быць дакладнае ўяўленне, бо, яшчэ раз паўтаруся, што ў курс гэтай справы ўведзена досыць вузкае кола людзей! І прэзідэнт чакае гэтых дакладных мерапрыемстваў, і даручана камітэту займацца гэтымі справамі... Але так вось, і зразумелыя метады, якімі мы павінны будзем дзе каго ўтапіць, дзе каго расстраляць — гэта зразумела. А як справакаваць натуральны падрыў, як справакаваць натуральны пажар, забойства і ўсе астатнія рэчы?"

Супрацоўнік — удзельнік размовы, па словах "Вадзіма Юр'евіча", павінен паехаць у Германію, устанавіць адрасы і "праводзіць мерапрыемствы". Але пры гэтым ён гаворыць і пра тое, што трэба "навучаць агентаў усяму, так бы мовіць, дыверсійнаму майстэрству".

Для паездкі ў Берлін планавалі прыдумаць легенду пра сілавіка, які ўцёк з Беларусі, як за некалькі гадоў да таго эміграваў на Захад сам палкоўнік Барадач. Зрэшты, ні з кім з сілавікоў-уцекачоў у Германіі нічога не здарылася: ні з Барадачом, ні з таксама згаданым у гутарцы былым начальнікам мінскага СІЗА №1 Алегам Алкаевым.

"Шарамет зая*аў"

"Вось па Шарамеце трэба спрацаваць, які зая*аў, бл***ь. Зробім закладку нейкую і гэтак далей, каб гэтага пацука, бл***ь, зусім, бл***ь, ні рук, ні ног не збяруць. Усё каб было як натуральным чынам, але гэта не так уздзейнічае на свядомасць людзей", — кажа "Вадзім Юр'евіч".

Адзін з удзельнікаў гутаркі запэўнівае яго, што "па закладцы не будзе ніякіх праблем".

Журналіст Павел Шарамет быў узарваны ў сваёй машыне ў Кіеве праз чатыры гады пасля гэтай гутаркі — 20 ліпеня 2016-га. Падазраваныя ў арганізацыі і выкананні забойства былі затрыманыя ў 2019-м — афіцыйна ніякага дачынення да беларускіх спецслужбаў яны не маюць. Як заяўляюць ва ўкраінскіх праваахоўных органах, злачынства здзейснілі "з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне". Пры гэтым шэраг украінскіх журналістаў у афіцыйнай версіі сумняваецца. Выказваліся здагадкі аб датычнасці да забойства ў тым ліку і ўкраінскіх спецслужбаў.

Дапамагчы хімікам за "падзяку"

На "лятучцы" гучаць і ідэі па новых фарматах работы. Напрыклад, адзін з яе ўдзельнікаў расказвае пра тое, што ў Віцебску ёсць "цікавы прафесар", які выкладае таксікалогію і выдатна разбіраецца ў атрутах.

Проститутки, яды и Берлин: о чём в "слитых" записях говорит "Вадим Юрьевич"
Ва ўдзельніцы канфлікту з Сяргеем Ціханоўскім, пасля якога ён трапіў у турму ў траўні 2020-га, западозрылі дзяўчыну "лёгкіх паводзін"

"Прастытутку можна... гэта самае, менавіта выкарыстоўваць як агентаў і напалову, зноў-такі, цалавацца дзесьці можна... і сістэмна нават у плане гісторыі..." — кажа ўдзельнік размовы.

Але "Вадзім Юр'евіч" мяркуе, што прастытутка ўсё роўна будзе памятаць, у які пад'езд яе "паставілі цалавацца". Але, па яго словах, можна "разводзіць на розны экстрым" — напрыклад, секс у пад'ездзе.

Заканчвае тэму "Вадзім Юр'евіч" на тым, што галоўнае — мець вынік, з якім ён пойдзе да прэзідэнта і пад які зможа потым атрымліваць дадатковае фінансаванне.

Гэта размова можа быць праўдай?

Голас аднаго з удзельнікаў гутаркі сапраўды падобны да голасу экс-кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава. Ужо шмат гадоў ён не на службе, а кіруе правайдарам "КосмасТБ". Аднак дакладна сцвярджаць, што ў размове ўдзельнічае менавіта ён, нельга.

Двух іншых удзельнікаў гутаркі — як мяркуецца, высокапастаўленых супрацоўнікаў "Альфы" — ідэнтыфікаваць немагчыма. Адпаведна, і ацаніць ступень праўдападобнасці гутаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі