Прарасійскія баевікі захапілі яшчэ адзін населены пункт на Данбасе

Прарасійскія баевікі захапілі пасёлак Чырвоны Партызан у Данецкай вобласці. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку каардынатар групы “Інфармацыйны супраціў” Дзмітрый Тымчук. Паводле яго словаў, сітуацыя ў зоне канфлікту працягвае заставацца напружанай. Пасля няўдалых штурмаў і панесеных на ўчастку Краснагораўка — Аўдзееўка стратаў сепаратысты пачалі наступаць з поўначы гэтага ўчастка. У выніку яны прасунуліся наперад і ўзялі пасёлак Чырвоны Партызан у Ясінавацкім раёне.

Адначасова прарасійскія баевікі сцягваюць сілы ў раёне Ясінаватай. Сюды прыбыла тактычная група расійскіх войскаў. У складзе тактычнай групы — да 25 баявых машын, перадае УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі