Прапановы паглыбленай інтэграцыі Лукашэнку і Пуціну аддадуць 25 чэрвеня

Прапановы паглыбленай інтэграцыі Лукашэнку і Пуціну аддадуць 25 чэрвеня

Да 25 чэрвеня ўрады Беларусі і Расіі павінны падаць кіраўнікам краін узгодненыя прапановы па далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пра гэта ў панядзелак паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, перадае ТАСС.

Андрэйчанка паведаміў, што на сённяшняй сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі агучваліся нявырашаныя пытанні. Па яго словах, праблемных пытанняў у адносінах Беларусі і Расіі на сёння шмат. "Сутнасць гэтых праблем зводзіцца да таго, што мы ўсё ж такі не змаглі стварыць адзіны рынак і стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання", — падкрэсліў ён.

Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін пасля сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Дзмітрыем Крутым у Маскве 15 чэрвеня паведаміў, што Расія і Беларусь узгаднілі каля 90% праграмы па паглыбленай інтэграцыі дзвюх краін. 21 гэтыя пытанні абмяркуюць на сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністры абедзвюх краін. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі