Прапагандысты заявілі на гомельскім тэлебачанні, што ў мамантаў былі рогі
![Усім вядома, што ў мамантаў былі біўні, а не рогі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/fantasy-2748828_1280.jpg.webp?itok=jwZ_bO8l)
Усім вядома, што ў мамантаў былі біўні, а не рогі / pixabay.com
Прапагандысты заявілі на гомельскім тэлебачанні, што ў мамантаў былі... рогі. Дзіўная анатамічная асаблівасць мясцовых мамантаў невядомая палеантолагам ва ўсім свеце, піша homeldays.org.
У сюжэце распавядаецца пра турыстычны патэнцыял рэгіёна. Пры апісанні калекцыі школьнага музея ў Юравічах закадравы голас сказаў: "Тут знайшлі сабе месца... рогі маманта". Усім вядома, што насамрэч у іх былі біўні.
Выданне нагадала пра беларускую класічную п’есу “Хто смяецца апошнім”, у якой высмейваюцца прайдзісветы і невукі, якія пракраліся ў навуковыя і дзяржустановы. Як бачым, камедыя Кандрата Крапівы, у якой адлюстравалася таксічная атмасфера часу сталінскіх рэпрэсій, набывае актуальнасць у сённяшняй Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.