Прапагандыст Пуставой пакрыўдзіўся, што людзі, бачачы яго, гавораць па-беларуску

Яўген Пуставой

Яўген Пуставой / ctv.by

Дзяржаўны прапагандыст Яўген Пуставой у эфіры тэлеканала СТБ заявіў пра "няшчыры патрыятызм" некаторых беларусаў. Па яго словах, пры выглядзе яго ці Рыгора Азаронка людзі пачынаюць падкрэслена размаўляць па-беларуску.

"Давайце шчыра, беларусы думаюць на рускай мове. Я б хацеў, можа быць, каб яны думалі па-беларуску, але яны думаюць па-руску. Калі я пішу ў беларускамоўную прэсу, я магу перабудавацца, думаць па-беларуску, а потым зноў вярнуцца да рускай мовы", — паведаміў Пуствой.

Ён дадаў, што ў яго рускія карані, але беларускую мову ён ведае лепш за іншых: "Але нават тыя, якія падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам дзе-небудзь у гарадскім транспарце, пачынаюць размаўляць на беларускай мове... Я ж бачу пакуты перакладу ў іх вачах".

Варта нагадаць, што па-беларуску ў краіне навучаецца толькі каля 10% школьнікаў, а вышэйшую адукацыю па-беларуску немагчыма атрымаць па большасці спецыяльнасцяў. На дзяржаўных тэле-і і радыёканалах беларуская мова зведзеная да мінімуму. Веданне дзяржаўнай беларускай мовы не абавязковае пры прыёме на дзяржслужбу.

Улада ўспрымае беларускую мову як маркер апазіцыйнасці. Неаднаразова з'яўляліся сведчанні затрыманых і палітвязняў, што сілавікі з асаблівай нянавісцю ставяцца да тых, хто гаворыць па-беларуску.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі