Проста цяпер судзяць дзяўчыну, якая згадала Максіма Знака ў час свята на юрфаку

Проста цяпер судзяць дзяўчыну, якая згадала Максіма Знака ў час свята на юрфаку

У судзе Ленінскага раёну Мінска прама цяпер судзяць дзяўчыну, якая ўзгадала Максіма Знака падчас уручэння дыпломаў на юрфаку БДУ. Кацярыну Віннікаву абвінавачваюць па двух артыкулах — 24.3 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрадапанню асобе пры выкананні) і 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". 

Некалькі дзён таму Кацярына Віннікава ўзгадала словамі падзякі і захаплення палітзняволенага Максіма Знака і звольненых з юрфаку выкладчыкаў. Відэа яе выступу на цырымоніі ўзнагароджання дыпломаў стала вірусным.

1 ліпеня да Кацярыны прыйшлі з вобшукам у інтэрнат, потым 7 гадзін дзяўчыну дапытвалі сілавікі, пасля чаго яна была затрыманая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі