Пракурор запрасіў для музыкаў Уладзіміра і Надзеі Калач па 2 гады зняволення

Пракурор запрасіў для музыкаў Уладзіміра і Надзеі Калач па 2 гады зняволення

Пракурор запрасіў для музыкаў Уладзіміра і Надзеі Калач з гурта Irdorath па 2 гады зняволення. Іх збіраюцца пакараць за ўдзел у масавых акцыях пратэсту лета-восені 2020 года. Музыкаў абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а таксама фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці".

Прысуд чакаецца ў бліжэйшы аўторак, 14 снежня.

Муж і жонка знаходзяцца за кратамі са жніўня 2021 года. Яны былі брутальна затрыманыя на лецішчы пад Мінскам. За час знаходжання ў турме (а гэта чатыры з паловай месяцы) у Надзеі Калач пагоршыўся стан здароўя, ёй патрэбна хірургічнае ўмяшальніцтва.

Уладзімір і Надзея Калач прызнаныя беларускімі праваабаронцамі палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі