Пракаповіч: Інфляцыя ў 2015 годзе можа быць ніжэйшая за 12%

Інфляцыя ў Беларусі ў 2015 годзе можа быць ніжэйшая за 12%. Пра гэта 19 снежня заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё.

Ці будзе інфляцыя 12% у наступным годзе? — пацікавілася Еўрарадыё.

Пракаповіч: "Вядома! Мы ў гэтым годзе выходзім на ўзровень інфляцыі, які быў у мінулым годзе. Вось у нас сёння будзе прыкладна 16-16,5%. Таму няма ніякіх падставаў не верыць, што будзе 12%, няма. Я думаю, што нават менш будзе. З улікам таго, што цэны ў Расіі змяншаюцца".

Нагадаем, урад прагназаваў зніжэнне інфляцыі ў бягучым годзе да 11% (з 16,5% у 2013 годзе). Аднак, як прызнаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, рост спажывецкіх цэн складваецца на больш высокім узроўні. Інфляцыя ў Беларусі сёлета дасягнула 15,5%.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі