Прах Магдалены Радзівіл перапахавалі ў касцёле Святога Роха

Прах Магдалены Радзівіл перапахавалі ў касцёле Святога Роха

Парэшткі Магдалены Радзівіл 17 лютага перапахавалі ў касцёле Сьвятога Роха ў Мінску. Урну з прахам зьмясцілі ў левай сцяне храма, перадае Радыё Свабода.

На пахаваньне прыехалі Мацей і Мікалай Радзівілы, праўнукі Марылена і Адам Замойскія. Нашчадкі Магдалены Радзівіл выконвалі яе апошнюю волю — быць пахаванай у Мінску.

Юры Санько, пробашч касцёла Святога Роха, патлумачыў, чаму парэшткі Магдалены пахавалі ў гэтым храме. Па яго словах, менавіта гэты касцёл быў адным з месцаў адраджэння беларускай каталіцкай культуры ў пачатку 1990-х. Тут размяшчаліся рэдакцыі каталіцкіх выданняў.

Да 2017 года Магдалена Радзівіл была пахаваная на могілках горада Фрыбур у Швейцарыі. У лютым 2017-га яе парэшткі эксгумавалі і адправілі ў крэматорый. У ліпені 2017 году ўрну з прахам прывёз у Беларусь Аляксандар Сапега, намесьнік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

Меркавалася, парэшткі Магдалены Радзівіл будуць пахаваныя ў Чырвоным касьцёле. Але за паўгады прадстаўнікі сям’і, улады і курыя Рыма-Каталіцкага касцёла пагадзіліся на перапахаванне ў касцёле Святога Роха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі