Вы тут

Праект паправак у дэкрэт №3 унесены ва ўрад ад Міністэрства працы

Фота: БЕЛТА

Пакет прапановаў па зменах у дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" падрыхтаваны і ўнесены ва ўрад. Падрыхтоўкай займалася Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" увечары 19 сакавіка паведаміла кіраўніца ведамства Ірына Касцевіч

Па словах чыноўніцы, прапановы грунтуюцца на практыцы, з якой сутыкнуліся падчас увасаблення ў жыццё дэкрэта №3. Міністр паведаміла, што падчас працы над папраўкамі ў дэкрэт Мінпрацы ўлічыла ўсе прапановы і праблемы грамадзян, з якімі яны прыходзілі ў рэгіянальныя камісіі. 

Над удакладненнем спісаў плацельшчыкаў збору, як паінфармавала Касцевіч, цяпер актыўна працуе Міністэрства па падатках і зборах разам з мясцовымі органамі выканаўчай улады. Мінпрацы мае сваю крыніцу інфармацыі — гэта звесткі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі