Вы тут

Прадстаўніцтва БПЦ у Маскве адкрыла курсы беларускай мовы

belsat.eu

Прадстаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ў Маскве адкрыла курсы беларускай мовы. Як паведамляе сайт church.by, заняткі будуць праходзіць пры храме вялікапакутніцы Ірыны, які з’яўляецца прадстаўніцтвам Беларускага Экзархата.

Курсы адкрыліся з дабраславення архіяпіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзмітрыя, настаяцеля гэтага храма.

На занятках са слухачамі падзеляцца агульнымі звесткамі пра Беларусі, пазнаёмяць з беларускім алфавітам, фанетычным і граматычным ладам мовы. Таксама будуць праводзіць мовазнаўчы аналіз тэкстаў Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў, знаёміць слухачоў з беларускай літаратурай.

 Заняткі плануюцца па нядзелях з 12:30 да 14:30. Праграма разлічаная на падлеткаў ад 14 гадоў і дарослых. Выкладаць будзе Алег Жданаў, выпускнік Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта.