Прадпрымальнікі Віцебска рыхтуюць для Лукашэнкі звесткі пра свой бізнэс

На віцебскіх рынках цяпер працуе каля паловы індывідуальных прадпрымальнікаў. Хутка павінны выйсці на працу многія з тых, хто ўзяў вымушаны “адпачынак” пасля лютаўскай панікі. Людзі лічаць, што дамагліся свайго — на прадстаўнікоў дробнага бізнэсу хаця б звярнулі ўвагу.

Цяпер яны збіраюць статыстыку сваёй дзейнасці, каб паказаць афіцыйным органам сапраўднае становішча, у якім апынуліся прадпрымальнікі.

"Мы прапанавалі прадпрымальнікам здаць невялікую статыстыку, дзе будзе напісана іх валавая выручка за студзень і люты ды выдаткі, якія яны павінны сплочваць (арэнда, падаткі, іншае), — кажа Еўрарадыё Ірына Яскевіч, актывістка аргкамітэту па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам”. — З гэтых лічбаў будзе відаць, што прадпрымальнікі апынуліся ў такой сітуацыі, калі іх бізнэс проста вымывае іх уласныя грошы. Гэтыя лічбы хочам перадаць на нараду з удзелам прэзідэнта, дзе будзе канчаткова вырашацца наш лёс. Апытанне робім ананімна, так што лічбы маем атрымаць аб’ектыўныя".

Віцебскія рынкі 1 сакавіка не працуюць (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі