Прадпрымальнікі падалі заяўку на правядзенне ў Мінску маршу і мітынгу

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" 12 лістапада падало заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 15 снежня ў Мінску маршу і мітынгу прадпрымальнікаў.
Плануецца, што прадпрымальнікі збяруцца каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а потым пройдуць па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Мітынг намечана правесці ў парку Дружбы народаў.

Асноўная мэта шэсця і мітынгу — звярнуць увагу ўладаў на цяжкасці ў працы прадпрымальнікаў у новых умовах.

Нагадаем, 1 студзеня 2009 года спыняецца дзеянне пункта прэзідэнцкага ўказа, у адпаведнасці з якім ІП — плацельшчыкі адзінага падатку могуць не мець дакументаў на ўвезены імі тавар з Расіі і выплачваюць увазны ПДК у фіксаванай суме.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі