Прадпрымальніка з Расонаў асудзілі на "суткі" за падпіску на Youtube-канал NEXTA

За падпіску на Youtube-канал NEXTA прадпрымальнік трапіў на "суткі" / pexels.com
За падпіску на Youtube-канал NEXTA прадпрымальнік трапіў на "суткі" / pexels.com

Суддзя Расонскага раёна Рада Дамініч 6 чэрвеня прысудзіла 7 сутак арышту мясцоваму прадпрымальніку Алегу Несцяровічу, паведамляюць праваабаронцы.

Прадпрымальніка асудзілі за падпіску на Youtube-канал NEXTA, які ўлады лічаць "экстрэмісцкім".

На судзе Несцяровіч патлумачыў, што дастаткова даўно адпісаўся ад тг-канала "NEXTA", а на Youtube-канал даўно не зазіраў, але забыўся адпісацца. Таксама ён сказаў, што не ведаў пра ўключэнне гэтых каналаў у "экстрэмісцкі" спіс. На гэтых падставах мужчына прасіў пакараць яго штрафам.

Аднак суддзя палічыла доказы, прад'яўленыя міліцыянтамі, дастатковымі для таго, каб адправіць прадпрымальніка на "суткі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі