Прадпрыемствы Беларусі будуць пераведзены на альтэрнатыўныя віды паліва

У Беларусі шэраг энергаёмістых прадпрыемстваў будуць пераведзены на альтэрнатыўныя газу і мазуту віды паліва, у прыватнасці на вугаль. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.

Па яго словах, урад нашай краіны падрыхтаваў праект пастановы, у якой будзе зацверджаны пералік найбольш энергаёмістых прадпрыемстваў, якія будуць купляць энергарэсурсы па льготных тарыфах.


Пры гэтым такія тарыфы будуць давацца ва ўвязцы з параметрамі развіцця, якіх гэтыя прадпрыемствы павінны дасягнуць, паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі