Прадавачку крамы ва Ушачах забілі за 2,5 млн рублёў выручкі (відэа)

Цела 55-гадовай прадавачкі ўвечары 19 студзеня ў краме Ушачаў знайшла мясцовая жыхарка, паведамляе interfax.by.



На месца здарэння неадкладна прыбылі найбольш кваліфікаваныя следчыя, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Падчас агляду месца здарэння выявілася, што з крамы скралі выручку ў суме каля 2,5 млн рублёў. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства, учыненае з карыслівых меркаванняў.



Па падазрэнні ў забойстве супрацоўнікі міліцыі затрымалі 45-гадовага мясцовага жыхара. Цяпер вядзецца збор доказнай базы, якая пацвярджае яго дачыненне да злачынства.



Фота — mail.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі