Вы тут

Прадаўцам і пастаўшчыкам рысу зноў дазволілі падняць на яго цэны

Цэны на рыс зноў дазволілі павысіць / pixabay.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зноў дазволіла падняць цэны на рыс, паведамляе прэс-служба ведамства. 

Рыс уваходзітць у спіс сацыяльна значных прадуктаў. Цэны на яго было забаронена падымаць з 24 лютага. Пачынаючы з 1 сакавіка рост цэн на тавар не павінен быў перавышаць 0,2% за месяц. 

У ліпені ўлады дазволілі падняць цэны на рыс — не больш як на 4% у параўнанні з 28 лютага. Падымаць кошты маглі як пастаўшчыкі, так і прадаўцы ўсіх відаў уласнасці. Аднак тэрмін павелічэння быў абмежаваны — да 31 ліпеня. 

Цяпер камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры ўрадзе падоўжыла гэты тэрмін да 31 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.