У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш. Ці стала гэта вынікам даносу “інфастукачкі” Бондаравай, у галаве якой пастаянна прусакі спяваюць расійскі гімн вайне ўсяму беларусаарыентаванаму, ці яго прыхавалі да лепшых часоў невядомыя аматары творчасці паэтэсы — дакладна не вядома. Затое дакладна вядома, што лукашэнкаўскі рэжым вядзе Беларусь да страты суверэнітэту і знішчэння ўсяго нацыянальнага.
Ці сапраўды заява Пуціна пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі азначае канчатковую страту суверэнітэта нашай краіны? Што скажа Лукашэнка падчас сённяшняга “паслання народу” і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на тое, што ён кажа? Сітуацыя з помнікам Геніюш — сведчаннем чаго мы сталі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.