Пра наступ, патоп, “беларускі Калінінград” і смерць у РАУС — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
Вынікам актывізацыі на фронце, якую ўкраінскі бок не называе контранаступам, стала трагедыя на Кахоўскай ГЭС: раніцай 6 чэрвеня яна была падарваная, і вялікая колькасць населеных пунктаў трапіла пад затапленне. Гэта не толькі ваеннае злачынства, але і экалагічная катастрофа, перакананыя эксперты. А ў Беларусі працягваецца свая катастрофа — нацыянальная і палітычная. Лукашэнкаўцы працягваюць рэпрэсаваць грамадства, забіваць людзей і вынішчаць усё нацыянальнае…
Якія наступствы можа мець знішчэнне расійскімі акупантамі Кахоўскай ГЭС і ці паўплывае гэта на тэмпы паставак заходняга ўзбраення? Ці паўплывюць на грамадства навіны пра чарговыя падазроныя смерці ў міліцэйскіх пастарунках? Як Лукашэнка выкарыстаў сітуацыю з ЦЭ і што стаіць за прызначэннем Гігіна ў Нацыянальную бібліятэку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.