Пра “нацызм” Беларусі, пацыфізм Лукашэнкі і сакрэтнасць — эфір з Карбалевічам
Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё
Прызнанне “нацысцкім вітаннем” купалаўскага лозунга-кліча “Жыве Беларусь!”, скандал з выяўленым у камандзе “Чорнай кнігі Беларусі” агентам ГУБАЗіКа і пошук адказных за гэта, новыя перамогі ўкраінскіх вайскоўцаў і ўзмацненне міралюбівай рыторыкі з боку Лукашэнкі — гэта далёка не поўны спіс таго, што было ў топе навін у беларускай (і не толькі) інфапрасторы.
Ці будзе зменены афіцыйны гімн, дзе ёсць словы “жыве” і “Беларусь”? Сведчаннем чаго сталі чарговыя скандалы ў асяродку дэмсіл і ці варта ім надаваць столькі ўвагі? Міралюбівая рыторыка Лукашэнкі стала вынікам перамог украінскага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.