Пра “дзіравыя базы”, план “Перамога”, агентуру і бяспеку — эфір з Шаметавец

Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё
Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё

Чым далей, тым большае значэнне набывае кібербяспека. І гаворка нават не пра ўмоўныя базы ўдзельнікаў плана “Перамога”, якія могуць трапіць у рукі лукашэнкаўскіх карнікаў: пры жаданні вас у той план запішуць самі “губазы”. Калі людзі атрымліваюць гады пазбаўлення волі за каментары ці перапосты, зробленыя невядома калі, калі цябе правакуюць праз розныя чат-рулеткі ці падстаўляюць агенты спецслужб.

Якія меры бяспекі магчыма прыняць, каб гарантавана пазбегнуць рэпрэсій за дзеянні ў сацсетках? Што адбываецца з базамі, якія складалі апанеты рэжыму і ці бяспечна рэгістравацца ў якіх-кольвек ініцыятывах? Ці існуе рэцэпт вызвалення палітвязняў і ці магчыма сёння правесці інтэрнэт-галасаванне альбо выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі