Візіт у ЗША Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета супаў не толькі з Днём Волі, які шырока святкавалі беларусы ЗША, але і з заявай Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Што міжволі ізноў вывела “беларускае пытанне” на першыя палосы заходніх СМІ.
Як звязаныя рашэнне Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і геапалітычны выбар беларусаў? Як беларусы ЗША святкавалі Дзень Волі і чым жыве дыяспара сёння? Ці здольныя беларусы замежжа не толькі захоўваць, але і пашыраць беларускую культуру? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык.