Пра амбасады, пашпарты і дыпламатыю Новай Беларусі — эфір з Кавалеўскім

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Паводле меркавання аналітыкаў і экспертаў, калі і казаць пра нейкія поспехі ў дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл, то гэта міжнародны кірунак. У якасці прыкладу прыводзяцца шматлікія сустрэчы на самым высокім узроўні як Святланы Ціханоўскай, так і іншых прадстаўнікоў дэмсіл. Вось толькі такое адчуванне, што як толькі сустрэчы гэтыя завяршаюцца і беларусы з’язджаюць, то і пра іх праблемы, і пра іх просьбы ды дамоўленасці з імі забываюцца…

Ці сапраўды ёсць чым хваліцца ў супрацы дэмсіл з урадамі іншых краін і ці атрымліваецца трымаць “беларускае пытанне” ў міжнароднай павестцы? Чаму, здавалася б, сяброўскія краіны паводзяць сябе не вельмі па-сяброўску ў дачыненні да беларускай супольнасці? Што там з пашпартам Новай Беларусі, ці ёсць насамрэч у яго будучыня і калі ў Новай Беларусі будуць свае амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі