Пра Алімпіяду, санкцыі, Шрайбмана і “перагорнутую старонку” — эфір

Аляксандр Апейкін

Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё

Беларускія спартоўцы атрымалі на Алімпіяду ў Парыжы ўсяго 16 ліцэнзій. І гэта вынік саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыма ў расійскай агрэсіі ва Украіне, як бы для каго гэта парадаксальна ні гучала. Але чым далей ад 2020 года, тым часцей пачынаюць гучаць словы пра тое, што беларуская рэвалюцыя канчаткова прайграла, што санкцыі не дзейнічаюць, што палітвязні працягваюць пакутаваць за кратамі, што выціснутая з краіны частка беларускага грамадства ўсё больш губляе сувязі з “матэрыком” і што мы павінны прызнаць паразу і… “перагарнуць старонку”.

Пра што сведчыць такая колькасць беларускіх спартоўцаў, што атрымалі ліцэнзію на паездку ў Парыж, і ці будзе гэтая дэлегацыя — беларуская? Ці можна казаць, што санкцыі не працуюць і якое дачыненне да іх увядзення маюць дэмсілы? Ці магчыма “перагарнуць старонку” і чаму “Дразды” — гэта добра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі